Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Kurapaty - 01.jpg

Курапаты — лясны масіў на ўскрайку Менску, дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКВД у 19371941 гадох. Колькасьць ахвяраў на сёньняшні дзень дакладна невядомая і, паводле розных ацэнак, можа складаць: да 7 тысячаў чалавек, ня менш за 30 тысячаў чалавек, да 100 тысячаў чалавек, ад 102 да 250 тысячаў чалавек, 250 тысячаў чалавек і болей.

З 1993 году ўрочышча Курапаты занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь як месца пахаваньняў ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930—1940-х гадоў. Маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі і зьяўляюцца найбольш вядомым сярод прынамсі васьмі месцаў масавых расстрэлаў, якія ажыцьцяўляў НКВД на тэрыторыі Менску.
(артыкул цалкам…)

Колішні шляхецкі сход, цяпер краязнаўчы музэй

Слуцак — места ў Беларусі, на рацэ Случы. Адміністрацыйны цэнтар Слуцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 61 818 чалавек. Знаходзіцца за 105 км на поўдзень ад Менску. Вузел чыгунак на Асіпавічы, Баранавічы, Салігорск. Аўтамабільныя дарогі на Менск, Бабруйск, Івацэвічы, Салігорск.

Слуцак — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Колішняя рэзыдэнцыя князёў Алелькавічаў, якая за Радзівіламі стала цэнтрам вытворчасьці шаўковых паясоў, аднаго з сымбаляў беларусаў. У 1920 годзе ў ваколіцах Слуцку адбылося ўзброенае выступленьне ў абарону незалежнасьці Беларусі. Да нашага часу захаваліся барокавыя царква Сьвятога Міхала Арханёла і жылы корпус кляштару бэрнардынаў, клясыцыстычныя будынкі шляхецкага сходу, Трайчанскага манастыра і кальвінскай гімназіі, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мескія ўмацаваньні з трыма мураванымі брамамі, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама царква Сьвятой Тройцы, касьцёл Сьвятога Антонія, кальвінскі збор і сынагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі. Апроч таго, у месьце знаходзілася вялікая колькасьць помнікаў традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (1—30 чэрвеня)

Гэты дзень у гісторыі

Лягатып газэты The New York Times

18 верасьня:

  • 96 — пачатак эпохі пяці добрых імпэратараў у Старажытным Рыме
  • 324 — па перамозе над Ліцыніюсам адзіным гаспадаром Рымскае імпэрыі зрабіўся Канстантын
  • 1919 — уваход польскага войска на чале з Юзэфам Пілсудзкім у Менск
  • 1926 — у Вільні прайшло зладжанае БСРГ урачыстае сьвяткаваньне 20-годзьдзя беларускае прэсы
  • 1851 — заснаваньне газэты «The New York Times» (на выяве)
  • 1931 — адбыўся Маньчжурскі інцыдэнт, які спрычыніўся да японскае акупацыі Маньчжурыі
  • 1998 — утварылася Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і нумароў
  • Актуальныя падзеі

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, найбольш прадстаўнічыя зь якіх:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.